Яндекс.Метрика У Магілёве блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі карцарам - Магілёўскі Рэгіён

У Магілёве блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі карцарам

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў. 26 лютага ён адносіў у магілёўскую турму №4 перадачу для Сяргея Пятрухіна, але яе не прынялі, патлумачыўшы, што Пятрухін у карцары да 7 сакавіка.

49-гадовага берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна затрымалі ў вёсцы пад Пухавічамі 16 чэрвеня.

Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, у зьнявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем службовых абавязкаў і ў абразе судзьдзі.