Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

У Магілёве стартавала грамадская кампанія па папулярызацыі беларускай мовы

Слухачы Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» (праект Цэнтра гарадскіх ініцыятыў (ЦГІ) вырашылі папулярызаваць выкарыстанне беларускай мовы праз установы грамадскага харчавання Магілёва.

«Каб не страціць сваёй ідэнтычнасці як асобнай нацыі, неабходна размаўляць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці. Мова – гэта наша гісторыя, сучаснасць і будучыня.  Ці шмат тых, хто размаўляе па-беларуску штодня? Ці шмат тых, хто не баіцца памыліцца ў сваёй гаворцы? Памыляцца не сорамна, сорамна не размаўляць наогул!» – распавялі актывісты кампаніі, якія лічаць, што размаўляць па-беларуску – гэта модна .

Да кампаніі далучыліся кавярні «Шпаркі Лось»,  «Мир23»,  «Марио», кавярня-бар «Терруар», бар «19 век», пякарня «Breadberry».

Стаўшы госцем гэтых устаноў з сакавіка па красавік 2020 года, кожны, зрабіўшы замову на беларускай мове, атрымае зніжку, вясёлыя стыкеры ў падарунак, размоўнік з рускай на беларускую мову для наведвальнікаў, а таксама смачныя кампліменты і добры настрой.

«А таксама зможаце палепшыць, замацаваць і выкарыстоўваць сваё веданне роднай мовы», – абяцаюць слухачы «Цяпліцы», заклікаючы размаўляць на беларускай мове і адзначайць сваё наведванне месцаў хэштэгам #вiтайся.

Калі ж уладальнік установы грамадскага харчавання хоча далучыцца да кампаніі, то можа напісаць на адрас ЦГІ cgimogilev@gmail.com

 

Уладзімір Лапцэвіч

апошія запісы

Могилевская область: полигамность экспортной любви

Дзяжурны адміністратар

Могилевские медики опровергают фейки о положении в больницах

Дзяжурны адміністратар

440 пацверджаных выпадкаў каранавірусу ў Беларусі