Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Магілёва

У Магілёве вучням і настаўнікам забаранілі камэнтаваць у сацыяльных сетках допісы пра каранавірус

У аддзеле адукацыі Магілёўскага райвыканкаму Свабодзе сказалі, што гэта не распараджэньне, а «проста была даведзеная інфармацыя».

Дакумэнт, пад якім значыцца прозьвішча начальніка аддзелу адукацыі Магілёўскага райвыканкаму Натальлі Колас, зьявіўся на тэлеграм-канале NEXTA.

У ім аддзел адукацыі Магілёўскага райвыканкаму забараніў вучням і работнікам установаў адукацыі ставіць падабайкі ў сацыяльных сетках, рабіць спасылкі і камэнтаваць «усялякую» інфармацыю, зьвязаную з пашырэньнем каранавіруснай інфэкцыі.

Гэта адна зь мераў дзеля «забесьпячэньня эпідэміялягічнага рэжыму ва ўстановах адукацыі».

Кіраўнікі ўстановаў адукацыі павінны пазнаёміць з гэтымі правіламі вучняў, работнікаў і бацькоў.

Натальля Колас спытала ў карэспандэнта Свабоды, ці ёсьць яе подпіс пад гэтым дакумэнтам. Маўляў, «ці мала хто можа гэта напісаць».

«Я цяпер знаходжуся ў камандзіроўцы. Пакуль нічога не магу сказаць», — сказала Натальля Колас.

 

апошія запісы

В Климовичском районе погиб одинокий мужчина

Дзяжурны адміністратар

Могилевская область: полигамность экспортной любви

Дзяжурны адміністратар

В Шкловском районе после ДТП два человека оказались в больнице

Дзяжурны адміністратар