Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва Навіны Шклова

У Магілёве выдадзены чарговы зборнік навуковых прац

Па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкай рады Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова пабачыў свет зборнік навуковых прац Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Куляшоўскія чытанні”, якая прайшла ў гэтай установе адукацыі 18-19 красавіка 2019 года.

Куляшоўскія чытанні ў Магілёве праводзіліся трыдцаць шосты раз. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 навукоўцаў з Беларусі, Польшы, Расіі і Італіі. Таксама на канферэнцыю былі запрошаны настаўнікі-краязнаўцы з Магілёўскай вобласці. Як адзначыў кандыдат філалагічных навук дацэнт Яраслаў Іванавіч Клімуць, які з’яўляецца адным з ініцыятараў і пачынальнікаў правядзення мерапрыемства такога ўзроўня і маштабу, – Куляшоўскія чытанні пачалі праводзіцца з 1984 года, а сучасны фармат набылі ўжо з 1994 года.

Традыцыйна на канферэнцыі абмяркоўваюцца актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, методык выкладання гуманітарных дысцыплін. У 2015 годзе ў сувязі з аб’яднаннем гістарычнага і філалагічнага факультэтаў у адзін факультэт у межах канферэнцыі пачалі разглядацца пытанні гістарычнага характару. У зборнік увайшлі паведамленні з 7 секцыйных тэматычных пасяджэнняў. Выступоўцы закранулі тэмы, якія датычацца не толькі спадчыны А.Куляшова, але і іншых пісьменнікаў і актуальныя пытанні мовы, гісторыі, культуры, краязнаўства.

Рэцэнзенты выдання: доктар філагагічных навук, прафесар МДУ імя А.А. Куляшова

М.В. Абабурка; доктар гістарычных навук, прафесар МДУ імя А.А. Куляшова Я.Р.Рыер; кандыдат педагагічных навук, дацэнт Беларуска-Расійскага універсітэта О.П. Марыненка. Выданне будзе карысна даследчыкам у галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі, педагогіцы і краязнаўства.

  Алесь Грудзіна

апошія запісы

Всего два места в Могилёве определили для предвыборных пикетов

Дзяжурны адміністратар

Санитарная служба Могилева инициирует введение запрета на купание

Дзяжурны адміністратар

Житель Кличева ограбил в поезде девушку из Могилева

Дзяжурны адміністратар