Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

У Магілёўцаў расце цікаўнасць да сваёй гісторыі

У нядзелю, 12 лютага,  Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Музей гісторыі Магілёва зладзілі ў Ратушы  экскурсію, правёў якую дырэктар музея гісторык Аляксей Бацюкоў. 

Музей гісторыі Магілёва размяшчаецца ў будынку адноўленага помніка архітэктуры XVII стагоддзя – гарадской Ратушы, сімвале гарадскога самакіравання.
Музей гісторыі Магілёва размяшчаецца ў будынку адноўленага помніка архітэктуры XVII стагоддзя – гарадской Ратушы, сімвале гарадскога самакіравання.

Так супала, што як раз у гэты дзень, 12 лютага 1577 года, адбыўся акт уручэння нашаму гораду прывілею на Магдэбургскае Права. Гэтай тэме ў асноўным і была прысвечана імпрэза.

Магілёву ўручаюць прывілей на Магдэбургскае права, 12 лютага 1577. Карціна мастака Базыля Камарова зараз упрыгожвае зал для ўрачыстасцяў Магілёўскй Ратушы.
Магілёву ўручаюць прывілей на Магдэбургскае права, 12 лютага 1577. Карціна мастака Базыля Камарова зараз упрыгожвае зал для ўрачыстасцяў Магілёўскй Ратушы.
Дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў адмыслова для экскурсіі апрануўся ў адпаведны строй, а ўступнае слова прамаўляе старшыня магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў.
Дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў адмыслова для экскурсіі апрануўся ў адпаведны строй, а ўступнае слова прамаўляе старшыня магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў.

У зале ўрачыстасцяў Ратушы нават не ўсем хапіла месца.

У зале ўрачыстасцяў Ратушы нават не ўсем хапіла месца.

Аляксей Бацюкоў распавёў сціслую гісторыю нашага горада, патлумачыў, чаму менавіта 1267 год узяты за кропку адліку ўзнікнення Магілёва.

Больш падрабязна спадар Аляксей расказаў пра перыяд, калі Магілёву было нададзена права самакіравання. У 1514 годзе да Маскоўскага царства  адышоў Смаленск, пасля чаго адтуль у Магілёў перасяліліся шматлікія купцы і рамеснікі, што паспрыяла росту нашага горада ў другой палове ХVI стагоддзя. Права на самакіраванне прывяло да эканамічнага і палітычнага росту, настолькі моцнага, што наш горад неўзабаве стаў адным з буйнейшых у ВКЛ, і па заможнасці супернічаў са сталіцай – Вільняй. У той перыяд Магілёў фактычна быў цэнтрам усяго прыдняпроўскага рэгіёну.

Магілёўцы, што сабраліся ў галоўнай зале Ратушы, пачулі расповед і пра выбітных дзеячаў, чые партрэты размешчаны на сценах залы. Аляксей Бацюкоў расказаў пра іх жыццё, уклад у развіццё горада, ўсёй нашай дзяржавы.

Пасля лекцыі ў галоўнай зале Ратушы, Аляксей Бацюкоў працягнуў экскурсію і па іншых экспазіцыях Музея гісторыі Магілёва.

Працягнулася экскурсія наведваннем войтаўскай залы, якая вяртае нас у часы Магдэбургскага права, у часы самастойнага і заможнага горада.

Працягнулася экскурсія наведваннем войтаўскай залы, якая вяртае нас у часы Магдэбургскага права, у часы самастойнага і заможнага горада.

Экскурсію наведалі людзі самых розных узростаў.
Экскурсію наведалі людзі самых розных узростаў.
Дырэктар Музею гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.
Дырэктар Музею гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

“Гісторыя зараз вельмі папулярная, наш музей наведваюць багата магілёўцаў і гасцей горада. Найбольшую цікавасць выклікаюць самыя важныя перыяды нашай гісторыі, інфармацыя пра часы Магдэбургскага права, калі Магілёў быў у самым росквіце, вельмі запатрабаваная.” – пракаментаваў сёняшнюю імпрэзу Аляксей Бацюкоў.

Экскурсанты пабывалі ва ўсіх музейных залах і паслухалі расповеды пра самыя розныя перыяды магілёўскай гісторыі.
Экскурсанты пабывалі ва ўсіх музейных залах і паслухалі расповеды пра самыя розныя перыяды магілёўскай гісторыі.
Далёка не ва ўсіх музеях можна зрабіць здымак на памяць, прымерыўшы выставачны экспанат.
Далёка не ва ўсіх музеях можна зрабіць здымак на памяць, прымерыўшы выставачны экспанат.

“Вельмі цікава ведаць гісторыю свайго горада, а на такіх вось экскурсіях можна даведацца шмат новага. У свой час у нашых школах вельмі абмежавана распавядалі пра перыяд, звязаны з ВКЛ, амаль не было падрабязнасцяў і пра жыццё Магілёва. Ды і сёння, думаю, сітуацыя не шмат лепшая.” – падзяліўся сваімі думкамі адзін з наведнікаў, які прыйшоў на экскурсію разам са сваёй дзевяцігадовай дачкой.

Некалькі слоў пра сёняшнюю падзею сказаў краязнаўца і экскурсавод, старшыня магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў:  “Сёлета ў нас юбілейны год – 440 гадоў наданню Магілёву права Магдэбургскага.  Я нават не чакаў, што прыйдзе столькі людзей, звычайна на нашыя такія імпрэзы, экскурсіі па музейных экспазіцыях, прыходзяць 30-40 чалавек, а сёння было напэўна каля сотні. Большасць людзей я нават не ведаю, яны ўпершыню наведалі наша мерапрыемства. Вельмі прыязна, што людзям цікавая наша гісторыя, наша спадчына. Мы і надалей будзем ладзіць гэткія сустрэчы.”

Адзначым, што суполка ТБМ – адно з найбольш актыўных грамадскіх аб’яднанняў горада, якое прапагандуе і пашырае веды пра нашу культуру і гісторыю, ладзіць шматлікія літаратурныя імпрэзы і краязнаўчыя экскурсіі.

Экспазіцыя Музея гісторыі Магілёва працуе з 10-00 да 18-00, выходныя – панядзелак і аўторак.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара.

апошія запісы

Могилевский активист Алексей Павловский подал жалобы на инициативную группу Александра Лукашенко

В Могилёве прошли дожди и вот опять ФОТОФАКТ

Без горячей воды с 10 июня остается центр Могилева, пр.Мира и микрорайон “Юбилейный”

Дзяжурны адміністратар