Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

У Магілёве шукалі крэатыўныя ідэі ў старшакласнікаў (Фота)

Шэсць ідэй старшакласнікаў былі адзначаны экспертамі на крэатоне “Першыя ідэі: інклюзія”, які ўпершыню прайшоў 1 лютага 2020 года ў Магілёве. Школьнікам прапанавалі пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.

«Адной з мэт нашага конкурсу з’яўляецца прадастаўленне старшакласнікам з розных гарадоў Беларусі магчымась адкрыць сваю ідэю вялікай колькасці людзей. Мы ўпэўнены, што тыя ідэі, якія ёсць зараз у хлопцаў і дзяўчат не толькі з Магілёўшчыны, а таксама з Віцебшчыны, Гродзеншчыны, дзе таксама адбудуцца нашы крэатоны, – вартыя распаўсюду. І тэма, якую мы сёння разглядаем – гэта інклюзія», – распавёў журналістам начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый Мікалай Брэдзелеў.


Спачатку каля 130 магілёўскіх старшакласнікаў паглядзелі некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыў эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіў удзельнікам крэатона задачу. Затым школьнікі падзеліліся на каманды і калектыўна абмяркавалі, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентавалі свае задумы перад аўдыторыяй.


У выніку вызначыліся шэсць ідэй на тэму інклюзіі, якія былі адзначаны экспертамі. Гэта – выданне дзіцячых кніг, у якіх распавядаліся б гісторыі пра тое, як ствараць інклюзіўную прастору; запрашэнне ў мадэлі людзей з рознымі звычкамі і патрэбамі; правядзенне раз на год Дня з інваліднасцю; стварэнне інтэрактыўных мап горада для невідушчых людзей; стварэнне цыфравых бранзалетаў для алергікаў з інфармацыяй аб іх; увядзенне абавязковым заняткам у школе мовы жэстаў.


Ідэі прэзентавалі Крысціна Кузмянкова (9 клас), Ксенія Карпянкова (9 клас), Уладзіслава Апакоўская (11 клас), Віалета Кавалева (9 клас), Дар’я Кадзет (9 клас), Наста Макась (9 клас). У намінацыі «Лепшы прамоўца на беларускай мове» ўзнагароду атрымаў Павел Ананіч (11 клас).

«У мінулым годзе мы адшукалі 10 крутых ідэй, якія былі прэзентаваныя на вялікай канферэнцыі ў канцы мая. Тое ж самае мы будзем рабіць і ў гэтым годзе. Мы шукаем ідэі ў кожным горадзе прыязджаем у розныя гарады. Мы чакаем, што тыя ідэі, якія згенеруюць сёння хлопцы і дзяўчыны акажуцца сярод лепшых. Да 8 сакавіка мы прымаем ідэі ў фармаце відэа ад кожнага старшакласніка. Пасля гэтага журы будзе разглядаць ідэі, і 10 лепшых з іх пойдуць да фінала», – адзначыў Брэдзелеў.

18 студзеня крэатон адбыўся ў Віцебску. Там удзельнікаў абмяркоўвалі праекты ў музейнай справе, дызайне і архітэктуры.


Крэатон «Першыя ідэі: тэхналогіі» адбудзецца 15 лютага ў Гродне, а «Першыя ідэі: экалогія» – 29 лютага ў Гомелі.

Усе крэатоны праходзяць у рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.


Уладзімір Лапцэвіч

Фота: Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

Леонид Заяц в Хотимске рассказал, как хорошо ему жить в Беларуси

Дзяжурны адміністратар

Гісторыя магіляўчанкі, асуджанай за наркотыкі і вызваленай пасьля зьмены заканадаўства

Дзяжурны адміністратар

В милицию поступила информация о возможном взрывном устройстве на площади Славы

Дзяжурны адміністратар