Яндекс.Метрика
Культура Навіны Мсціслава

У мсціслаўскай міліцыі з’явіўся свой музей

Адкрыццё музейнага пакойчыка ў мясцовым РАУСе было прымеркаванае да 100-годдзя беларускай міліцыі.

Відаць, міліцыянеры вырашылі не адставаць ад пажарнікаў. Прыкладна шэсць месяцаў таму ў Мсціславе ў будынку гарадской каланчы быў адчынены музей пажарных. Стварыць міліцэйскую экспазіцыю тады ж вырашыў раённы афіцэрскі сход МУС. Цікава, што падчас збірання матэрыялаў высветлілася, што даты заснавання беларускай і магілёўскай міліцыі не супадаюць. На Магілёўшчыне першыя яе падраздзяленні з’явілася толькі 19 траўня 1918 года, а ў Мсціславе нават яшчэ пазней – аж у кастрычніку таго ж года. Інфармацыя пра мсціслаўскіх міліцыянераў збіралася ў архівах Магілёўскай і Смаленскай абласцей, і нарэшце ўдалося высветліць першы камандны склад, у якім 76 прозвішчаў. Яму прысвечаны адзін са стэндаў экспазіцыі.

Mscislau_Menty-2

Таксама нашчадкі ахоўнікаў парадку знайшлі інфармацыю пра першага начальніка мясцовай міліцыі па прозвішчы Ігнацьеў. Ён вярнуўся ў родны Мсціслаў з імперыялістычнай вайны і адразу пачаў вайну са злодзеямі – гэтую інфармацыю раскапаў кіраўнік арганізацыі ветэранаў МУС Мікалай Самойленка. Дарэчы менавіта ён адыграў найбольшую ролю ў пошуку архіўных матэрыялаў. Экспазіцыя атрымалася не самай сумнай, а яшчэ ў мясцовага міліцэйскага начальства ёсць ідэя да 100-гадовага юбілею менавіта мсціслаўскай міліцыі павесіць мемарыяльную шыльду на будынку РАУС. У дадзены момант мясцовай міліцыяй ад 2014 года кіруе палкоўнік Леанід Драздоў. Ён мае дзяржаўную ўзнагароду – медаль “За бездакорную службу”.

Mscislau_Menty-3

Mscislau_Menty-4

Фота: mstislaw.by

Аляксандр Уселюбскі

апошія запісы

Як беларуска Ала Выгонская стала прызнанай пісьменьніцай у Галяндыі

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве художники пишут картины в подарок для больниц

Дзяжурны адміністратар

Премьера анимационного фильма «Жди меня» в Могилеве!

Дзяжурны адміністратар