Яндекс.Метрика
Культура

У прамым эфіры «Зямля Эльзы»: VOKA працягвае серыю трансляцый са сцэны Купалаўскага тэатра

Запланаваная раней трансляцыя спектакля Купалаўскага тэатра «Зямля Эльзы» адбудзецца 18 снежня. Відэасервіс VOKA правядзе прамы эфір з Камернай сцэны найстарэйшага тэатра краіны, каб пастаноўку змаглі ўбачыць усе ахвотныя – бясплатна і ў любой кропцы Беларусі. Гэта трэці анлайн-паказ у рамках спецыяльнага праекта да 100-годдзя Купалаўскага.

У верасні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрыў свой соты сезон, які праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра – кампаніі А1. Адным з яскравых сумесных праектаў, прымеркаваных да юбілейнай даты, стала серыя трансляцый знакавых спектакляў тэатра. Гледачы VOKA ужо глядзелі «Радзіва «Прудок» і «Дзве душы», а гэтым разам у прамым эфіры ідзе прэм’ера 2018 года – «Зямля Эльзы».

Спектакль пастаўлены рэжысёрам Аленай Ганум па п’есе сучаснага расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч, якая сама прадстаўляе гэту гісторыю як фантазію пра несучаснае каханне. Галоўныя героі – Рамэа і Джульета, якім за 70, толькі завуць іх Эльза і Васіль Ігнатавіч, жывуць яны ў вёсцы, абодва нядаўна аўдавелі і перапудзілі сваім раманам аднавяскоўцаў усіх узростаў.

У ролі Эльзы – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Качаткова, а ролю яе каханага выконвае Мікалай Кучыц (у другім складзе – народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў). Таксама ў спектаклі задзейнічаны: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева-Апіёк, Ала Ельяшэвіч, Кацярына Яворская, Таццяна Дзянісава, Аляксандр Паўлаў, Вольга Няфёдава, Вікторыя Чаўлытка.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Трансляцыя будзе даступна выключна ў прамым эфіры – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Пачатак паказу а 19-й.

Сачыце за самымі цікавымі падзеямі юбілейнага сезона разам з VOKA!

 

апошія запісы

У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча

Касцёл у Княжыцах: знішчаемая прыгажосць

«Нам ужо пішуць, каб было па-беларуску». У Бялынічах да Дня пісьменства робяць рускамоўныя шыльды