Яндекс.Метрика У Шклове 11-гадовая дзяўчынка ўрэзалася на цюбінгу ў дрэва, у яе цяжкая траўма галавы - Магілёўскі Рэгіён

У Шклове 11-гадовая дзяўчынка ўрэзалася на цюбінгу ў дрэва, у яе цяжкая траўма галавы

Здарэнне адбылося ў суботу 16 студзеня.

11-гадовая дзяўчынка каталася на цюбінгу з горкі, урэзалася ў дрэва і атрымала цяжкую траўму галавы, піша “Наша ніва”.

Дзіця зараз знаходзіцца на лячэнні ў абласной дзіцячай бальніцы. СК звяртае ўвагу бацькоў, каб дзеці каталіся ў абсталяваных месцах і мелі сродкі засцярогі (шлемы, налакотнікі, накаленнікі).