Яндекс.Метрика У Шклове ў калоніі “палітычным” нашываюць жоўтыя біркі - Магілёўскі Рэгіён

У Шклове ў калоніі “палітычным” нашываюць жоўтыя біркі

Цікавая аналогія -падчас другой сусветнай вайны нацысты нашывалі яўрэям жоўтыя “зоркі Давіда”.

У калоніі ў Шклове “палітычным” нашываюць жоўтыя біркі, паведаміла журналістка Вольга Быкоўская.

Атрымалі першы ліст ад палітвязня, гродзенскага каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольд Ашурак з месца, куды яго адправілі адбываць пакаранне, піша Вольга.

“Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк”, – піша Вітольд.

Ён лічыць, што досвед Другой сусветнай вайны будзе вельмі карысным у нашых умовах.

Палітык просіць перадаць, каб тыя, хто пісаў лісты

і не атрымаў адказу, не хваляваліся. Усё будзе. Пішыце палітвязням, яны сядзяць за нашу свабоду.

Адрас для лістоў: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8 Вітольду Міхайлавічу Ашурку.