Яндекс.Метрика
Навіны Шклова Палітыка і грамадства

У Шклове створаны “Літаратурны салон”

У Шклове 16 лютага ў грамадскім цэнтры “Мост” адбылося сумеснае пасяджэнне грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і мясцовых структур: раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, партыі БНФ, Руху “За Свабоду”.

На пачатку пасяджэння адбыўся прагляд фільма “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, які прэзентавалі Паліна Сцепаненка, літаратар і актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, і рэжысёр фільма Віктар Траццякоў. Пасля прагляда фільма прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні яго аўтарам. Адбылася дыскусія, абмен думкамі і меркаваннямі.

Другім пытаннем, якое была абмеркавана на пасяджэнні, было стварэнне пры пры раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” аматарскага “Літаратурнага салона”. З паведамленнямі выступілі Аляксандр Грудзіна, старшыня Шклоўскай суполкі ТБМ і грамадскія актывісты, аматары літаратурнай творчасці Пётр Мігурскі і Аляксандр Новікаў.

Таксама з паведамленнямі выступілі прысутныя госці: Юрый Нагорны, старшыня Аршанскай арганізацыі ТБМ, Леанід Падбярэцкі, сябар Руху “За Свабоду”, Вольга Быкоўская, сябра Рады Руху “За свабоду”, Людміла Драпеза, філолаг.

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі. Было вырашана стварыць аматарскі “Літаратурны салон” пры Шклоўскай арганізацыі ТБМ, які павінен насіць імя Міхася Зарэцкага, беларускага пісьменніка, чыё дзяцінства прайшло ў Зарэчным Шклове.

Вёў сумеснае пасяджэнне і падвеў вынікі Пётр Мігурсі, намеснік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і каардынатар Руху “За Свабоду” у Магілёўскай вобласці.

Алесь Грудзіна

апошія запісы

Аляксандр Лукашэнка сёння ў Слаўгарадзе, дзе адкрые мост і наведае “Блакітную крыніцу”

Дзяжурны адміністратар

Як адзначылі «Купалле» у Александрыі: «Ехаў з думкай, што тут нікога не будзе»

Дзяжурны адміністратар

Дежурная служба Белыничского РОВД – лучшая в области

Дзяжурны адміністратар