Яндекс.Метрика
Культура Навіны Слаўгарада

У Слаўгарада з’явіўся свой Гімн

http://www.slavgorod.by/2017/03/03/zasluzhili-uvazhenie-trudom/

У г.Слаўгарадзе прайшоў злёт перадавікоў народнай гаспадаркі раёна па выніках працы за 2016 год, на якім былі ўшанаваны пераможцы ў розных намінацыях.

З рук намесніка старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Святланы Язерскай дыпломы пераможцаў раённага конкурсу па стварэнні Гімна г.Слаўгарада атрымалі жыхар Слаўгарада, ветэран Другой сусветнай вайны, вядомы паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Фелікс Шкірманкоў і кампазітар з Магілёўскага раёна, аўтар музыкі афіцыйнага Гімна Магілёва Мікола Яцкоў.  Фелікс Уладзіміравіч прачытаў верш, прысвечаны роднай зямлі, а Мікола Адамавіч перадаў у мясцовы музей друкаваны экзэмпляр Гімна з аўтографамі аўтараў.

“Магілёўскі рэгіён” віншуе жыхароў Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна з нараджэннем іх галоўнай песні, якая будзе яднаць і натхняць на ўсё добрае!

Конкурс па стварэнні тэкста і музыкі Гімна быў абвешчаны рашэннем Слаўгарадскага райвыканкама №21-9 ад 5 жніўня 2016 г. У конкурсе ўзялі ўдзел тры песні – на словы Івана Палазкова, Веры Стасенка і Фелікса Шкірманкова. Па выніках конкурсу журы аддала перамогу песне “Слаўся, Слаўгарад!” (словы Ф.Шкірманкова. музыка М.Яцкова).

Панас Прусак

Фотаздамкі – http://www.slavgorod.by/2017/03/03/zasluzhili-uvazhenie-trudom/

IMG_4555_новый-размер
Святлана Язерская ўручае дыплом пераможца Феліксу Шкірманкову
Палымянае паэтычнае слова паэта-франтавіка
IMG_4560_новый-размер
Мікола Яцкоў уручае Святлане Язерскай аўтарскі экзэмпляр Гімна Слаўгарада

Гімн Слаўгарада (з нотамі)

апошія запісы

Як беларуска Ала Выгонская стала прызнанай пісьменьніцай у Галяндыі

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве художники пишут картины в подарок для больниц

Дзяжурны адміністратар

Премьера анимационного фильма «Жди меня» в Могилеве!

Дзяжурны адміністратар