Яндекс.Метрика
Навіны Кіраўска Палітыка і грамадства

Учора Кіраўскі раён адзначыў 82-годдзе

kirovsk

12 лютага 1935 года ў межах маёнтка Качэрычы Бабруйскага павета быў утвораны новы раён у гонар застрэленага савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Сяргея Кірава. Часовым цэнтрам раёна была недалёкая вёска Старцы, якая праз чатыры гады была перайназваная ў Кірава. У саміх вялікакняскіх Качэрычах, якія дарэчы вялі сваю гісторыю ад 1560 года, савецкая ўлада вырашыла будаваць новы працоўны пасёлак пад назвай Кіраўск, які потым і стаў цэнтрам раёна. На той момант на тэрыторыі раёна жылі 53 тысячы чалавек.

Пасля калектывізацыі ў раёне налічваліся 106 калгасаў, у якія былі аб’яднаныя 9670 сялянскіх гаспадарак. Але цікавы і той факт, што калектывізацыя склала толькі 87,5%, яшчэ 1380 гаспадарак заставаліся прыватнымі. Першая высокавольтная электралінія была праведзеная ў Кіраўск у 1949 годзе, ад таго моманту ў маладым раёне пачалася маштабная электрыфікацыя. Дарэчы ў той час гэты раён аж па 1954 год уваходзіў у Бабруйскую вобласць, што тлумачыць не вельмі прыязнае стаўленне месцічаў да Магілёва. Толькі ў 1955 годзе вёска Кірава (былыя Старцы) нарэшце злілася з пасёлкам Кіраўск, і праз чатыры гады населены пункт Кіраўск займеў ганаровае званне гарадскога пасёлка. А горадам ён стаў толькі ў 2001 годзе.

Сёння ў Кіраўскім раёне жыве ўсяго 19800 чалавек, у самім гарадку 8800 жыхароў. Большасць моладзі марыць пераехаць у вялікія абласныя цэнтры і перспектывы Кіраўску досыць цмяныя. А гісторыкі тым часам аднаўляюць памяць пра былую магутнасць маёнтка Качэрычы, які згадваецца ў “Гербоўніку беларускай шляхты”, і быў калісці калыскай знакамітага роду Ланеўскіх-Волкавых. Да рэвалюцыі тут быў свой шклозавод, вінакурня, два млына, нават меўся паравы рухавік і шэсць пунктаў грамадскага харчавання, дый шмат чаго іншага. Нават паўстае пытанне, ці не вярнуць гораду старое імя? Бо і Кіраў быў усяго толькі псеўданімам, сапраўднае прозвішча Сяргея Міронавіча было – Кострыкаў.

Аляксандр Уселюбскі

апошія запісы

В Кировске погиб рабочий – засыпало грунтом

Дзяжурны адміністратар

Обращение в городскую администрацию Могилёва от инициативных групп кандидатов

Дзяжурны адміністратар

В Климовичском районе бывшие школы превращаются в руины (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар