Яндекс.Метрика
Меркаванне

Уладзімір Лабковіч: “Тых, хто прагаласаваў датэрмінова, будзе каля 40%. І гэта здзек над людзьмі!”

Каардынатар кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў этап правядзення датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах, які праходзіць з 11 па 16 лістапада.

Уладзімір Лабковіч

Так, праваабронца адзначае, што датэрміновае галасаванне адбываецца з грубейшымі парушэннямі заканадаўства:

“Усе тыя “хваробы”, якімі “хварэлі” беларускія выбары, ускладняюцца: то датэрміновае галасаванне, якое мы бачым, цалкам сябе скампраментавала”.

Уладзімір Лабковіч звяртае ўвагу на два асноўныя моманты, якія назіраюць праваабаронцы ў час датэрміновага галасавання.

  1. Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, калі студэнтаў і супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў татальна і масава па ўсёй краіне гоняць на выбарчыя ўчасткі.

“Мне цікава, што Лідзія Міхайлаўна будзе казаць далей, калі ў іх скончацца выбаршчыкі і да дню выбараў ўвогуле нікога не застанецца галасаваць? Мы бачым, што ў гэтым годзе лічба тых, хто прагаласаваў датэрмінова, будзе каля 40%. І гэта абсалютны здзек над людзьмі!

Лідзія Міхайлаўна ў сваёй цынічнай манеры кажа пра выбары як форму выхавання новага пакалення. Аднак узнікае пытанне, чаму гэтыя функцыі знаходзяцца ў адміністрацыі і службовых асобаў, у якіх людзі знаходзяцца ў падпарадкаванні? І як студэнты і супрацоўнікі прадпрыемстваў успрымаюць словы свайго начальства пра неабходнасць галасаваць датэрмінова: іх выхоўваюць і запрашаюць ласкава, ствараючы ім ўсе ўмовы, ці ціснуць для таго, каб прымусіць да паходу на ўчастак?” – задаецца пытаннямі праваабаронца.

Як прыклад прымусу, Уладзімір Лабковіч узгадвае выпадак на выбарчым ўчастку ў Бабруйску, дзе адна выбаршчыца, якая працуе ў “органах”, папрасіла даведку, каб паказаць свайму начальству, што яна прагаласавала датэрмінова.

“І ў камісіі не ўзнікла ніякіх пытанняў! Жанчыне адказалі, што даведку даць не могуць, але могуць падцвердзіць па тэлефоне факт датэрміновага галасавання выбаршчыцы. А дзе ж тады таямніца галасавання і ўдзелу ў ім?” – абураецца каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

  1. Масавыя факты фальсіфікацыі яўкі.

“Нажаль, мы фіксуем завышэнне яўкі, якая проста бярэцца са столі, і на некаторых участках у дзесяць разоў перавышае тую лічбу, якую налічылі нашыя назіральнікі”, – кажа Уладзімір Лабковіч.

Праваабаронца адзначае, што гэтая кампанія адрозніваецца ад мінулай і пагаршэннем ўмоваў для назірання, калі члены камісіі забараняюць назіральнікам выконваць свае функцыі:

“У тым ліку абсалютна абсурдная з кропкі гледжання права і абсалютна зразумелая з кропкі гледжання тых людзей, якія фальсіфікуюць выбары, – забарона на фатаграфаванне пратаколаў. Пратаколы вывешваюцца для публічнага азнаямлення і іх фатаграфаванне, як кажа сам ЦВК у метадычных рэкамендацыях, – форма вырабу пратакола, на што назіральнік мае права, згодна з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса. І такія забароны камісій абсалютна незаконныя, але яны робяцца для таго, каб не дапусціць збор фактуры, які даказвае прыпіску выбаршчыкаў і фальсіфікацыю яўкі”.

За фатаграфаванне назіральнікам выносяць папярэджанне, забараняюць ім дзейнічаць на выбарчых участках, а часцяком і выдаляюць з ўчасткаў.

“Безумоўна, мы будзем адсочваць кожны факт выдалення нашых незалежных назіральнікаў. Усё гэта сведчыць аб тым, што і магчымасці назірання істотна пагоршыліся ў параўнанні з мінулай  кампаніяй”, – падсумоўвае Уладзімір Лабковіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

апошія запісы

Андрей Поротников: Из «вагнеровской» ловушки для Минска есть только плохие выходы

Дзяжурны адміністратар

Аляксандр Фядута: Лукашэнка вымушаны будзе сысці праз год ці два і пакінуць пераемніка

Дзяжурны адміністратар

Советники Тихановской придумали, как обыграть Лукашенко

Дзяжурны адміністратар