Яндекс.Метрика
Навіны Касцюковіч Навіны Крычава Эканоміка

Урад пераклаў на бюджэт працэнты па крэдытах цэментных заводаў

Беларускі ўрад дазволіў тром беларускім цэментным заводам перакласці працэнты па сваіх крэдытах у 2020 годзе на рэспубліканскі бюджэт. Адпаведная пастанова Саўміна тычыцца “Беларускага цэментнага завода”, “Крычаўцэментнашыфера” і “Краснасельскбудматэрыялаў”, піша Еўрарадыё.

Дзяржава будзе выплачваць працэнты па крэдытах цэментных заводаў у беларускіх рублях 3 у памеры стаўкі па крэдыце, але не больш за 100% стаўкі рэфінансавання, а ў валюце — у памеры стаўкі па крэдыце, але не больш за 7% гадавых.

Таксама бюджэт заплаціць частку працэнтаў па крэдытах ААТ “Гродзенскі шклозавод”: у беларускіх рублях — у памеры 50% стаўкі рэфінансавання, у замежнай валюце — у памеры 50% стаўкі па крэдыце. “Вызваленыя” сродкі папоўняць “абаротку” прадпрыемства.

З дадаткаў да пастановы вынікае, што ААТ “Беларускі цэментны завод” на 1 снежня 2019 года павінен па крэдытах “Беларусбанка” каля $44,5 мільёнаў і каля 40,5 мільёнаў рублёў; даўгі ААТ “Крычаўцэментнашыфер” таму ж банку складаліў $195,5 млн; а ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” павінна амаль 5 млн рублёў “Банку развіцця” і яшчэ каля $27 млн, 1,1 млн еўра і 10,8 мільёна рублёў “Беларусбанку”.

Сумарны доўг ААТ “Гродзенскі шклозавод” на 1 снежня 2019 года — $1 млн, 757 тысяч еўра і каля 1,9 млн рублёў. Яго крэдытор — ААТ “АСБ Беларусбанк”.

 

апошія запісы

Граница с Россией: взять под контроль

Дзяжурны адміністратар

Кричевская больница собирает деньги на средства защиты

Могилевская область: полигамность экспортной любви

Дзяжурны адміністратар