Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Усё, што трэба ведаць пра мясцовыя выбары ў Магілёве

Ілюстрацыйнае фота

Лічбы і факты выбарчай кампаніі.

Цалкам будучыя выбары называюцца «Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання». Беларусь, у тым ліку і Магілёўскі рэгіён, будзе абіраць дэпутатаў сельскіх, раённых, гарадскіх і абласных Саветаў дэпутатаў.

У параўнанні з парламенцкай і прэзідэнцкай выбарчымі кампаніямі, выбары ў мясцовыя Саветы выглядаюць другасна. Нават для саміх уладаў – кіраўнік Цэнтрвыбаркама ЛідзіяЯрмошына падчас брыфінгу для журналістаў паведаміла, што Беларусь не абавязаная запрашаць міжнародных назіральнікаў на выбары такога ўзроўню.

Чым займаюцца мясцовыя Саветы дэпутатаў

Абіраюць дэпутатаў на чатыры гады. . Асноўная праца адбываецца падчас штоквартальных сесій. У адрозненне ад парламентарыяў, дзейнасць народнага выбранніка на мясцовым узроўні не аплочваецца. Фактычна асноўная праца дэпутата Саветаў – прымаць план сацыяльна-эканамічнага развіцця раёну, горада ці вобласці, сустракацца раз у месяц з выбаршчыкамі і быць сувязным звяном паміж грамадзянамі і выканаўчай уладай. Апроч іншага, мясцовыя дэпутаты маюць права зацвярджаць памер мясцовых падаткаў.

Хто становіцца дэпутатам?

У асноўным – начальнікі, дырэктары, кіраўнікі іх намеснікі дзяржаўных арганізацый. У магілёўскім гарсавеце 27 склікання, напрыклад, ёсць галоўны ўрач дзіцячай абллякарні, начальнік гарадскога аддзела МНС, кіраўнік магілёўскіх атракцыёнаў, дэкан факультэта фізвыхавання МДУ ім. А.А. Куляшова і яшчэ 33 начальніка розных устаноў.

Выключэння ўсяго два – пенсіянер і выкладчык з Інстытута МУС.

Асноўныя этапы выбарчай кампаніі 2018 года

Да 24 лістапада ўлады павінны заснаваць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Да 29 лістапада ў гарадскіх і абласных СМІ павінны з’явіцца дадзеныя аб выбарчых акругах. У Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў будуць абраныя 55 дэпутатаў. У гарадскі – 40. Адпаведна, такой жа будзе колькасць выбарчых акругаў.

Да 4 снежня мясцовыя ўлады павінны вызначыцца са спісам месцаў, дзе будзе дазволена пікетаванне з мэтай збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. З 10 снежня да 8 студзеня – вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Зарэгістраваныя яны будуць з 9 студзеня да 18 студзеня.

Да 5 студзеня павінен быць распрацаваны спіс месцаў, дзе кандыдаты змогуць праводзіць агітацыйныя масавыя мерапрыемствы, а таксама вызначаны памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі.

Датэрміновыя выбары пройдуць з 13 па 17 лютага. Самі выбары – 18 лютага 2018 года.

Алесь Святліцкі

Крыніца: mspring.online

апошія запісы

Могилевская прокуратура занялась дорогами

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве и Могилевском районе на 5 водоемах действуют ограничения и запреты на купание

Дзяжурны адміністратар

Обращение в городскую администрацию Могилёва от инициативных групп кандидатов

Дзяжурны адміністратар