Яндекс.Метрика
У Беларусі

Ужо больш за 1000. Мінздароўя Беларусі прызнала 205 новых выпадкаў каранавірусу, ніводнай новай сьмерці

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 8 красавіка апублікавала ў Telegram статыстыку выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў краіне. Раней Мінздароўя тлумачыла, што атрымлівае зьвесткі двойчы на дзень, у 8 раніцы і 18 вечара.

Паводле Мінздароўя, на раніцу 8 красавіка выявілі:

  • 976 пацыентаў з каранавірусам на лячэньні;
  • зь іх 33 маюць патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх;
  • у «большай часткі» пацыентаў хвароба праходзіць «у лёгкай або сярэдняй форме», а колькасьць пацыентаў у цяжкім стане не паведамляецца;
  • 77 выпісаныя здаровымі;
  • памерлі 13 інфікаваных каранавірусам — новых сьмерцяў за дзень ня выявілі;
  • разам гэта дае 1066 прызнаных выпадкаў — плюс 205 выпадкаў за дзень;
  • для пацыентаў з каранавірусам прадугледзелі больш за 7000 месцаў у лякарнях;
  • ад пачатку эпідэміі правялі каля 46 тысяч тэстаў на каранавірус, цяпер іх робяць у 13 лябараторыях;
  • «у барацьбе з COVID-19» задзейнічана 25 тысячаў мэдыкаў.

Днём раней, паводле Мінздароўя, у Беларусі быў 861 выпадак COVID-19: 794 пацыенты знаходзіліся ў лякарнях (зь іх 31 — на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх), 54 паправіліся і былі выпісаныя, 13 чалавек памерлі. За суткі было 160 новых выпадкаў, але міністэрства не прызнала ніводнай новай сьмерці, піша Радыё Свабода.

апошія запісы

В Беларуси зарегистрированы 47 тыс. 751 человек с положительным тестом на COVID-19

Власть нанесла сильный удар по группе Светланы Тихановской

Дзяжурны адміністратар

Электромобили можно ввозить без пошлины

Дзяжурны адміністратар