Яндекс.Метрика
Навіны Слаўгарада Палітыка і грамадства

Ветэрану вайны прысудзілі паўтара года пазбаўлення волі

1 ФШ
Фелікс Шкірманкоў

Суд Слаўгарадскага раёна 15 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў адносінах да 90-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Ўладзіміравіча Шкірманкова. Ветэрана пакаралі паўтары гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на адзін год.

Згодна пастановы суддзі Аляксандра Курыліна, Ф. Шкірманкова таксама пазбавілі права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць год і абавязалі выплаціць штраф у памеры 30 базавых велічынь (690 рублёў). Да таго ж ветэран аплоціць усе судовыя выдаткі, выдаткі, звязаныя з правядзеннем экспертыз, і выплаціць на карысць пацярпелай у ДТЗ жанчыны матэрыяльную кампенсацыю у памеры 5000 рублёў.

5 фш

6 фш

У сваім апошнім слове ў судзе Фелікс Шкірманкоў падрабязна патлумачыў свой псіхалагічны стан у дзень дарожна-транспартнага здарэння. У вельмі цяжкім стане знаходзілася ў бальніцы яго жонка Вера Васільеўна, з якой яны пражылі разам амаль 70 гадоў. Ветэран прызнаў сваю віну ў тым, што ён здзейсніў ДТЗ, сутыкнуўшыся з ехаўшай на веласіпедзе жанчынай, аднак зноў катэгарычна адхіліў абвінавачванне ў тым, што ён адмыслова пакінуў месца здарэння, не аказаўшы дапамогі пацярпелай. Па яго словах, ён проста не заўважыў моманту сутыкнення з веласіпедам, бо ў гэты час імкнуўся пазбегнуць сутыкнення з іншым аўтамабілем.

Фелікс Ўладзіміравіч прынёс свае глубокія выбачэнні пацярпелай Валянціне Жукавай“Не трымайце на мяне зла, і Бог аддасць Вам. Ніякага злога намеру з майго боку  не было і не магло быць”, – сказаў ветэран.

Пасля вынясення прысуду прысутныя на судовым пасяджэнні выказвалі сваё здзіўленне памерам маральнай кампенсацыі ў 5000 рублёў, якую, згодна рашэння суда, павінна атрымаць пацярпелая ў ДТЗ жанчына. Падчас папярэдняга судовага пасяджэння 10 сакавіка пацярпелая так і не здолела патлумачыць, чаму яна вызначала атрыманую ёй маральную шкоду менавіта ў такім памеры. Між тым, пасля ДТЗ 9 лістапада 2016 года па выніках лабараторнага даследвання ў крыві пацярпелай жанчыны было выяўлена 0,53 праміле алкаголю.

Фелікс Шкірманкоў кажа, што ён пакуль не вырашыў, ці будзе абскарджваць рашэнне суда Слаўгарадскага раёна ў Магілёўскім абласным судзе. Па словах ветэрана, ён збіраецца пракансультавацца на гэты конт з дасведчанымі юрыстамі і сябрамі. Адвакат Ф. Шкірманкова Ульяна Рэдзькова таксама пакуль не прыйшла да высновы, ці мае сэнс падаваць скаргу ў Магілёўскі абласны суд.

4 фш

Падчас судовых пасяджэнняў 15 і 10 сакавіка ў Слаўгарадзе маральную падтрымку ветэрану аказвалі яго паплечнікі з Партыі БНФ, сябры “Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Па словах намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, кожны сумленны чалавек можа апынуцца ў цяжкой жыццёвай сітуацыі, і вельмі важна, каб ён не адчуваў сябе пакінутым. Фелікс Уладзіміравіч вельмі шмат зрабіў на карысць роднай Беларусі, ён працягвае рабіць добрыя справы для нашай краіны і зараз, адзначыў Рыгор Кастусёў.

2 фш

Іван Барысаў

апошія запісы

Магілёў кандыдацкі (фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар

В Могилёве прошли дожди и вот опять ФОТОФАКТ

Без горячей воды с 10 июня остается центр Могилева, пр.Мира и микрорайон “Юбилейный”

Дзяжурны адміністратар