Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Вяртанне старадаўняй спадчыны

Новы ўнікальны экспанат з’явіўся ў музеі гісторыі Магілёва. Кніга магілёўскага друкара Спірыдона Собаля “Апостал” 1632 году выдання была прадстаўлена 24 лістапада ў гарадской Ратушы.

Выданні Спірыдона Собаля вельмі рэдкія і высока цэняцца калекцыянерамі. Нованабыты музеем старадрук быў куплены за мяжой на грошы гарадскога бюджэту і пры дапамозе неабыякавых людзей. Кніга сталася ўжо пятым падобным экспанатам у музеі гісторыі Магілёва, а ўсяго на сённяшні дзень вядома і занесена ў сусветныя каталогі шэсць асобнікаў “Апостала” Спірыдона Собаля.

Пад час прэзентацыі кнігі “Апостал” у зале ўрачастасцей Магілёўскай Ратушы
Аляксей Бацюкоў, дырэктар Музея гісторыі Магілёва
“Апостал” Спірыдона Собаля
Спірыдон Собаль

Спірыдон Собаль наш зямляк, сын магілёўскага гарадскога бурмістра, вучыўся ў школе Магілёўскага праваслаўнага брацтва і ў Кіеўскай брацкай школе, быў друкаром, асветнікам і літаратарам. Апроч кніг для царквы, Собаль друкаваў буквары, кнігі для хатняй малітвы, кнігі для павучальнага чытання, перакладзеныя з грэчаскай мовы. Буйнейшы кнігадрукар свайго часу, Спірыдон Собаль надрукаваў 19 кніг, некаторыя з якіх выдаваліся 2-3 разы. Ён быў належным прадаўжальнікам асветніцкай і выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны.

Алесь Сабалеўскі. Фота і відэа аўтара

апошія запісы

В Могилеве отметили День пограничника

Дзяжурны адміністратар

Ціханоўскі з камандай у Магілёве – як усё было (Фотарэпартаж)

В Могилеве на газеты заставляют подписываться даже школьников (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар