Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Выйшлі на волю магілёўскія журналісты Аляксандр Буракоў і Алесь Асіпцоў

19 мая з Магілёўскага ІЧУ пасля адбыцця арышту выйшлі журналісты Аляксандр Буракоў (старэйшы) і Алесь Асіпцоў.

Сустрэча з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які прыехаў 5 мая ў Магілёў, каб паразмаўляць са сваімі падпісчыкамі і прыхільнікамі, каштавала свабоды для чатырох магілёўскіх журналістаў. Былі пакараныя дзясяццю суткамі арышту за, нібыта, удзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”, і журналісты Алесь Асіпцоў і Аляксандр Буракоў. Іх тлумачэнні, што яны ніякім чынам не ўдзельнічалі ў гэтых акцыях, а проста выконвалі сваю працу ў якасці журналістаў, на суддзяў не падзейнічалі.

Аляксандр Буракоў

Згодна рашэння раённых судоў Магілёва, журналісты адбывалі пакаранне ў 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама. Алесь Асіпцоў увесь гэты час трымаў галадоўку.

Алесь Асіпцоў

Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, і Асіпцоў, і Буракоў, выйшлі з-за кратаў не зломленымі, абодва збіраюцца працягнуць сваю прафесійную журналісцкую працу.

Каля ізалятара журналістаў чакалі сябры і калегі, сустрэча атрымалася цёплай і сардэчнай. Былыя арыштанты падзякавалі прысутных за салідарнасць і падтрымку.

За кратамі ІЧУ застаўся яшчэ адзін магілёўскі журналіст і праваабаронца – Аляксандр Буракоў (малодшы).

Відэа: Яўген Глушкоў

Тэкст і фота: Іван Барысаў

апошія запісы

Трэш нашего городка: благоустройство от могилёвского «Зеленстроя» (ФОТОФАКТ)

Дзяжурны адміністратар

Виктор Бабарико приедет в Могилев

Дзяжурны адміністратар

Как в могилёвском ИВС пользуются телефонами арестованных