Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Выстава “Пейзаж-ваяж” распачалася ў Магілёве (фота)

У Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва 9 сакавіка адкрылася персанальная выстава карцін мастака Марыны Несцярук.

Марына Несцярук
Марына Несцярук
Шмат добрых словаў і пажаданняў было выказана мастачцы ад дырэктара Музея гісторыі Аляксея Бацюкова і калегаў па працы.
Шмат добрых словаў і пажаданняў было выказана мастачцы ад дырэктара Музея гісторыі Аляксея Бацюкова і калегаў па працы.
Гледачы і калегі па мастацкаму цэху.
Гледачы і калегі па мастацкаму цэху.
На выставе, што атрымала назву  “Пейзаж-ваяж”, прадстаўлены творы мастачкі, зробленыя пад час падарожжаў і плэнераў. Разнастайныя і маляўнічыя краявіды Марыны Несцярук прасякнутыя светлай празрыстасцю, яны быццам пераносяць гледача ў самыя экзатычныя еўрапейскія куточкі.
Палатно "Чарнагорская магнолія"
Палатно “Чарнагорская магнолія”
Хто не марыць апынуцца ў такім прыгожым паўднёвым куточку.
Хто не марыць апынуцца ў такім прыгожым паўднёвым куточку.

11 13

Мроя любога фатографа - снежныя вяршыні і горныя азёры.
Мроя любога фатографа – снежныя вяршыні і горныя азёры.
Марына Несцярук – сябра Беларускага саюза мастакоў. Яна працуе ў розных відах мастацтва – жывапіс, ручное ткацтва, манументальна-дэкаратыўны роспіс. Творчасць Марыны Несцярук маглі ацаніць усе, хто хоць аднойчы наведаў Магілёўскую Ратушу, мастачка – аўтарка унікальнага габелену з гербам Магілёва. Вынік яе працы гэта і 20 дзіцячых строяў, пашытых у стылістыцы эпохі Магдэбурскага права і якія можна прымераць хлопчыкам і дзяўчынкам пад час экскурсіі па музеі.
Габелен Марыны Несцярук раней упрыгожваў галоўную залу Ратушы. На жаль, пасля нядаўняга рамонту, пакуль знаходзіцца ў запасніках музея.
Габелен Марыны Несцярук раней упрыгожваў галоўную залу Ратушы. На жаль, пасля нядаўняга рамонту, пакуль знаходзіцца ў запасніках музея.

 

Фота з паказу калекцыі старажытных строяў, што ўласнаруч стварыла Марына Несцярук
Фота з паказу калекцыі старажытных строяў, што ўласнаруч стварыла Марына Несцярук
Выставачная зала Музея гісторыі Магілёва месціцца побач з драмтэатрам, а наведаць выставу  можна з 11.00 па 19.00, акрамя выходных: панядзелка і аўторка. Доўжыцца экспазіцыя “Пейзаж-ваяж” будзе да 26 сакавіка.
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара.

апошія запісы

Як беларуска Ала Выгонская стала прызнанай пісьменьніцай у Галяндыі

Дзяжурны адміністратар

У Магілёве вызвалілі актывіста, абвінавачанага ў арганізацыі «ланцуга салідарнасьці»

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве художники пишут картины в подарок для больниц

Дзяжурны адміністратар