Яндекс.Метрика
Культура Навіны Бялыніч

Выступленне Вольгі Акуліч у Бялынічах

Падарункі да Новага года бываюць не толькі кшталту перавязаных стужачкай пакункаў, але і ў выглядзе дабрачынных культурніцкіх мерапрыемстваў.

Менавіта так бялыніцкая супольнасць разглядала прыезд вядомай мінскай аўтаркі і выканаўцы Вольгі Акуліч для сумеснага выступлення разам з Юрыем Несцярэнкам ў родным горадзе.

Дуэт утварыўся невыпадкова – больш за шэсць гадоў Вольгу і Юрыя звязваюць творчыя стасункі. Геаграфія сумесных канцэртаў за гэты час утварылася дасткова шырокая: Мінск, Магілёў, Маладэчна, неаднаразовыя выступы на прыдруцкім фестывалі “Бард-рыбалка”, на фестывалях у Пінску і Паставах. Таксама ў актыве артыстаў выступленні за межамі Беларусі: у Расіі (Смаленск) і неаднаразова ў Польшы, дзе Вольга атрымала Гран-пры прэстыжнага міжнароднага Фестывалю аўтарскай песні ў Варшаве, а Юрый патрапіў у намінацыю “Лепшы інстументаліст” у 2015 годзе.

Бялыніцкім гледачам прапанавалася праграма як з добра вядомых песен, так і з новых. Напрыклад, песню з паэтычнай назвай “Мора ўнутры” Вольга напісала ў адказ на “Неба навокал” Юрыя Несцярэнкі. Сярод іншых прагучалі таксама песні “Муза блюзмена”, “Варшаўская”, “Прывітанне”. Па традыцыі напрыканцы разам з публікай музыканты праспявалі “Блюз Белай Ночы” і “Мару бачыць гэты дождж”.

Разам з удзячнымі гледачамі

 

Ідэю выступіць у Бялынічах падтрымалі жаночая арганізацыя “Пралеска” і яе кіраўнік Надзея Салаўёва. Вельмі душэўная атмасфера музычнай імпрэзы спадабалася і гледачам, і арганізатарам, таму тут жа ўзнікла прапанова ў хуткім часе зладзіць наступнае мерапрыемства.

Юрый Несцярэнка і Надзея Салаўёва

Тэкст Дзмітрый Нікалаеў, фота А. Акуліча

апошія запісы

У шклоўскага краязнаўцы Аляксандра Грудзіны творчы юбілей

Дзяжурны адміністратар

Галоўны ўрач Бялыніцкай ЦРБ расказаў пра сітуацыю з COVID-19 у раёне

Дзяжурны адміністратар

Надпіс на мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах будзе на беларускай мове