Вызваленыя пратэстоўцы расказалі пра зверствы сілавікоў

Уначы з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску вызвалялі сотні затрыманых пратэстоўцаў (вызвалялі іх і ў Жодзіне). Іх сустракалі сваякі, сябры, валанцёры, журналісты. Практычна ўсе вызваленыя маюць на целе сляды збіцця. Людзі распавядалі, як іх збівалі, здзекаваліся, пускалі ў перапоўненыя камеры газ. Гэта ўсё нагадвае канцлагер!

Некаторых вызваленых адразу ж забіралі машыны хуткай дапамогі.

Пры гэтым намеснік міністра ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў, які ўначы прыязджаў на Акрэсціна, заявіў, што “здзекаў не было”. І ніякіх прабачэнняў! “Вы адкажаце за ўсё!”, — пачуў міліцэйскі генерал.

Барсукоў паабяцаў, што да раніцы мусяць вызваліць усіх затрыманых пратэстоўцаў. Як вядома, паводле афіцыйных даных, за чатыры дні было затрымана амаль 7 тысяч чалавек, сотні трапілі ў бальніцы, два чалавекі загінулі.

Фота: Еўрарадыё

Крыніца: Еўрарадыё

Яндекс.Метрика