Яндекс.Метрика
Культура Навіны Хоцімска

Хоцімск – самы аддалены раённы цэнтр у Беларусі

Гарадскі пасёлак Хоцімск, – самы аддалены раённы цэнтр у Беларусі. Упершыню згадваецца ў 1709 г. як мястэчка Хоцімль. У пасёлку сваёй прыгажосцю ўражвае Свята-Троіцкі сабор, пабудаваны ў 1873 г., помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

1 х

Уваход на тэрыторыю сабора ўпрыгожвае белакаменная трохарачная брама.

2 х

З 60-х да 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў будынку сабора размяшчаўся раённы Дом культуры.

3 х

Самая ўсходняя на тэрыторыі Беларусі невялікая драўляная царква Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы знаходзіцца на мясцовых могілках.

4 х

Некалі ў Хоцімску існавалі таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў, царква Нараджэння Багародзіцы. Да нашых дзён яны не захаваліся.

5 х

6 х

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоцімск быў абвяшчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Хоцімск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну.

17 верасня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

7 х

Фота vandrouka.by

Крыніца: Беларускае радыё “Рацыя”

апошія запісы

ЦГИ составил «Народную карту Могилева»

Дзяжурны адміністратар

В Славгородском районе 13-15 августа отметят Медовый спас у Голубой криницы. Программа праздника

Дзяжурны адміністратар

Мультикультурная встреча «Soup» состоялась в Могилеве

Дзяжурны адміністратар