Яндекс.Метрика
Навіны Дрыбіна Навіны Магілёва Навіны Мсціслава У Беларусі

Заробак $299 і $4,5 мільёна даўгоў. Як жывуць самыя бедныя і самыя багатыя раёны Беларусі

692 даляры — такі сярэдні заробак атрымлівалі жыхары Менску летась. Але шмат у якіх раёнах людзі і блізка не зарабляюць «па 500». Глядзім, што з эканомікай у самых бедных рэгіёнах Беларусі.

Два гады самы нізкі заробак — у Шаркаўшчынскім раёне

658 рублёў 7 капеек — такі сярэдні заробак за мінулы год атрымлівалі жыхары Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці, паводле Белстату. У заробках, як і летась, гэты раён прайграе ўсім астатнім.

Летась раёну ўдалося выйсьці ў плюс: калі ў 2018 годзе арганізацыі спрацавалі на мінус 345 тысяч рублёў, то за мінулы год удалося зарабіць 1,3 мільёна.

У раёне 11,8% стратных прадпрыемстваў і 9,9 мільёна рублёў запазычанасьці па пратэрмінаваных крэдытах. За год жыхароў раёну стала менш на 397 чалавек. Цяпер у Шаркаўшчынскім раёне жыве 14 тысяч чалавек, у эканоміцы занята ў 2,5 раза менш.

За год у раён удалося прыцягнуць 300 тысяч даляраў замежных інвэстыцый.

21 мільён пратэрмінаваных крэдытаў

674 рублі 6 капеек — такі сярэдні заробак летась атрымлівалі ў Мсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. За год арганізацыі раёну спрацавалі ў плюс на 2,6 мільёна рублёў, але 15% з гэтых арганізацый стратныя. Ёсьць у раёну і даўгі — 21 мільён рублёў пратэрмінаваных крэдытаў.

Цяпер на Мсьціслаўшчыне жывуць 20 134 чалавекі, за год колькасьць жыхароў зьнізілася на 430 чалавек. У эканоміцы раёну занятыя толькі 37% жыхароў.

За год раёну ўдалося прыцягнуць інвэстыцый на 107 тысяч даляраў.

$2,2 мільёна інвэстыцый

Мёрскаму раёну Віцебскай вобласьці за год не ўдалося значна падняць сярэдні заробак: у 2018 годзе было 612 рублёў, летась стала 700. Насельніцтва за год зьменшылася на 469 чалавек, цяпер у раёне жывуць 19 424 чалавекі, і зь іх толькі 8 тысяч занятыя ў эканоміцы.

Чысты прыбытак усіх арганізацый раёну за год — 2,1 мільёна рублёў, 11,5% ад усіх арганізацый раёну стратныя. Але за год удалося прыцягнуць 2,2 мільёна даляраў замежных інвэстыцый.

Беспрацоўе — 0,4%

У Кармянскім раёне Гомельскай вобласьці летась зараблялі ў сярэднім 711 рублёў і 1 капейку. Але ў параўнаньні зь іншымі «беднымі» раёнамі тут нізкая сьмяротнасьць і нізкі ўзровень беспрацоўя. За год насельніцтва зьменшылася на 119 чалавек, а беспрацоўе складае ўсяго 0,4%.

Чысты прыбытак усіх арганізацый раёну за год — 2 мільёны рублёў, у раёне 8,3% стратных арганізацый, інвэстыцый у мінулым годзе не было зусім.

Амаль траціна арганізацый — стратныя

723 рублі 2 капейкі — такі заробак атрымлівалі летась жыхары Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэта толькі 80% ад заробку па ўсёй вобласьці. У Дрыбінскім раёне ўсяго 9,2 тысячы жыхароў, у эканоміцы занятыя менш за палову. За год арганізацыі раёну спрацавалі ў плюс на 1,9 мільёна рублёў, але 27,3% усіх арганізацый застаюцца стратнымі.

Да таго ж раён мае 16,7 мільёна рублёў даўгоў па пратэрмінаваных крэдытах. Інвэстыцый летась раён ня меў.

Самыя багатыя

Салігорскі раён на першым месцы па заробках ва ўсёй Беларусі. Летась тут зараблялі 1650 рублёў, гэта на 50% больш, чым агулам па Менскай вобласьці. За год арганізацыі раёну зарабілі 1,1 мільярда рублёў, стратных арганізацый у раёне толькі 4,5%. Але насельніцтва раёну скарачаецца — за год на 237 чалавек.

Інвэстыцыі ў раён летась склалі 2,5 мільёна даляраў.

ТОП самых багатых раёнаў, згодна з заробкамі, выглядае наступным чынам:

  • Менскі раён — 1325,4
  • Дзяржынскі раён — 1171,7
  • Рэчыцкі раён — 1154,4
  • Мазырскі раён — 1111,7

Крыніца: Радыё Свабода

апошія запісы

В Беларуси дефицит цемента. Что происходит?

Вышеградский роад-тур заехал и в Могилёв

Дзяжурны адміністратар 2

Срок санации могилевской швейной фирмы “Вяснянка” продлен на год