Яндекс.Метрика
У Беларусі

ЗАЯВА: ГА “БАЖ” абурана затрыманнем блогераў і заклікае ўлады выконваць міжнародныя стандарты і абавязальніцтвы

Цягам апошніх дзён у Беларусі былі затрыманыя вядомыя палітычныя блогеры і аўтары Тэлеграм-каналаў Ігар Лосік («Беларусь головного мозга»), Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Аляксандр Андрэеў («Орша для жизни»), Уладзімір Няронскі («Слуцк для жизни»), Уладзімір Цыгановіч (MozgON) і Сяргей Спарыш (актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі “Народная Грамада”, які мадэраваў некалькі яе Тэлеграм-каналаў).

Затрыманні блогераў, якім інкрымінуюць арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), адбыліся на фоне палітычных падзеяў і звязаны з палітычнай грамадскай дыскусіяй.

Згодна з міжнароднымі стандартамі свабоды выказвання, менавіта свабода палітычнай дыскусіі мусіць быць найбольш абароненая.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае абурэнне з нагоды затрымання блогераў і аўтараў Тэлеграм-каналаў і заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца міжнародных стандартаў і абавязальніцтваў у галіне свабоды выказвання.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

 

апошія запісы

Как бунтарь-реформатор Лукашенко изобличал диктаторский режим в начале 90-х

Дзяжурны адміністратар

Премьер-министр Беларуси рассказал, когда повысятся зарплаты и как коронавирус ослабил экономику

Дзяжурны адміністратар

Коронавирус в Беларуси: статистика на сегодня

Дзяжурны адміністратар